Былы чыноўнік абвінавачваўся [4] ў халатных адносінах да сваёй справы. Нагадаем, што 1 лістапада мінулага года на дзяцей 10 і 9 гадоў, якія гулялі ў закінутым доме па вуліцы Загарадная шаша ў Магілёве, абрынулася пліта перакрыцця. Адзін з хлопчыкаў загінуў на месцы, другі памёр у рэанімацыі праз некалькі дзён пасля трагедыі. Першапачаткова абвінавачанне было прад'яўлена 43-гадоваму мужчыну, які будаваў гэты дом самавольна. Але злачынства ў яго дзеяннях знойдзена не было. І тады пад следства трапіў былы галоўны архітэктар Магілёва. Лічыцца, што ён ведаў пра небяспечны недабуд, але не пракантраляваў яго знос.
Падсудны прызнаны вінаватым у неналежным і нядобрасумленным выкананні сваіх службовых абавязкаў, што пацягнула за сабой смерць людзей. Суд Ленінскага раёна Магілёва прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2,5 года з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення і пазбавіў права займаць дзяржпасады, звязаныя з арганізацыйна-размеркавальнымі абавязкамі і выкананнем юрыдычна значных дзеянняў на тэрмін 5 гадоў. Сем'ям, якія пазбавіліся дзяцей, Магілёўскі гарвыканкам павінен выплаціць па 40 тысяч рублёў кожнай за маральную страту.
Начальнік аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Сяргей Мінаў адзначыў, што суд цалкам пагадзіўся з дзяржаўным абвінавачаннем:
— Былы чыноўнік Магілёўскага гарвыканкама абвінавачваўся па артыкуле 428 Крымінальнага кодэкса. І нашы доказы яго віны суд прызнаў справядлівымі. Адбываць пакаранне абвінавачаны будзе ва ўмовах пасялення, паколькі злачынства зроблена па неасцярожнасці.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] http://zviazda.by/be/news/20171103/1509687425-tam-strashna-i-nebyaspechna
[5] https://zviazda.by/be/tags/magilyouskaya-voblasc