Паланэзы, вальсы, менуэты, полькі... Актавая зала Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча сёння нібыта перамясцілася ў эпоху класіцызму. Там адбыўся навагодні баль. Юнакі ў пагонах паўтаралі вывучаныя на памяць танцавальныя рухі. Іх дамы папраўляюць прычоскі. Яшчэ некалькі секунд – і пары пойдуць кружыцца ў танцы...
- Кадэцкі бал – гэта фінальнае мерапрыемства года для выдатнікаў вучобы, - кажа старшыня Рэспубліканскага савета грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз сувораўцаў і кадэтаў" Сяргей Жыціхін. - Традыцыя гэта даўняя, яна існуе яшчэ з часоў Расійскай імперыі, калі ў кадэцкіх карпусах бальныя танцы былі абавязковыя да вывучэння. Гэта атрымалі ў спадчыну сувораўскія вучылішчы, якія былі створаны ў 40-я гады. І мы ўжо ў часы незалежнай Беларусі вырашылі не перарываць гэтую традыцыю. Паколькі баль – гэта яшчэ і далучэнне да прыгожага.
- Калі я трыццаць год таму назад вучыўся, то такіх баляў у нас не было, - зазначыў начальнік Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча Аляксандр Навуменка. - Гэта культурнае мерапрыемства для інтэлігентных людзей, якія могуць прадэманстраваць сваё майстэрства і галантнасць.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Фота Ганны ЗАНКАВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/author/ganna-zankavich
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/suvorauskae-vuchylishcha
[5] https://zviazda.by/be/tags/bal