У Мінску прайшло традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак. Калона ражаных (а гэта і вядомыя героі з папулярных мультфільмаў, і прыгажуні з цукеркамі фабрыкі “Камунарка”, і рыцары на конях, і юныя хакеісты, і сямейства мядзведзяў) стартавала з плошчы Незалежнасці, прайшла ўздоўж галоўнага праспекта, запоўненага людзьмі. На Кастрычніцкай плошчы на сцэне каля самай вялікай елкі горада адбыўся навагодні канцэрт-спектакль з удзелам дзіцячага калектыву “Хвілінка”.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/shesce-dzedau-marozau-i-snyagurak
[4] https://zviazda.by/be/tags/novy-god
[5] https://zviazda.by/be/tags/kalyady