Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па ўсіх пытаннях, прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб новай сустрэчы да Новага года. Пра гэта БЕЛТА [1] заявіла прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант.
"Мінулыя перамовы [2], безумоўна, мы можам назваць канструктыўнымі. Прэзідэнты абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў нашага агульнага парадку дня. Ацэньваючы ў цэлым гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, у першую чаргу як адназначна пазітыўны момант быў адзначаны рост тавараабароту. Сярод іншых найбольш актуальных тэм, якія абмяркоўваліся сёння, былі і цэнаўтварэнне на газ, праца беларускага нафтаперапрацоўчага сектара ва ўмовах падатковага манеўру, які праводзіцца Расіяй, пастаўкі нашых прадуктаў харчавання на расійскі рынак. Як вынік - пазіцыі збліжаныя па ўсіх пытаннях", - заявіла прэс-сакратар.
Акрамя таго, прэзідэнты, асабліва падчас сустрэчы сам-насам, падвергнулі сур'ёзнаму аналізу дамоўленасці ў рамках Саюзнай дзяржавы, іх рэалізацыю. "Было адзначана адставанне па некаторых пазіцыях і абазначаны намер дадзеныя працэсы актывізаваць (гэта тычыцца, напрыклад, правядзення адзінай узгодненай прамысловай палітыкі і гэтак далей)", - адзначыла Наталля Эйсмант.
"У выніку кіраўнікі дзяржаў дамовіліся да Новага года правесці яшчэ адну сустрэчу для прыняцця рашэнняў, якія не церпяць адкладання. У першую чаргу гэта звязана з жаданнем Прэзідэнта Расіі глыбей паглыбіцца ў сутнасць праблем, каб знайсці шляхі іх рашэння. Дата дадзенай сустрэчы будзе ўзгоднена дадаткова з улікам графікаў кіраўнікоў дзяржаў ", - дадала прэс-сакратар.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] http://zviazda.by/be/news/20181225/1545724171-lukashenka-nakiravausya-u-maskvu-na-peramovy-z-pucinym
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin