Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык разам з супрацоўнікамі міністэрства напярэдадні Новага года наведаў ДУА «Дзіцячы дом № 3» г. Мінска, у якім рэалізуюцца спецыяльныя адукацыйныя праграмы для дашкольнікаў. Цяпер у гэтым дзіцячым доме пражываюць 53 дзіцяці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўзросце ад 3 да 8 гадоў, з іх 33 дзіцяці-інваліды (4 група здароўя).
На ранішніку таксама прысутнічалі прадстаўнікі кампаніі «Кока-кола». Дзеці атрымалі салодкія падарункі, рэчы першай неабходнасці, сертыфікат на асабістыя патрэбы і зрабілі памятнае фота з гасцямі і навагоднімі героямі.
Вольга ПРАЛЮК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-pralyuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/andrey-hudyk
[4] https://zviazda.by/be/tags/nashy-dzeci