Свой склад на прэстыжным турніры абвясціла адна з лідзіруючых зборных свету — каманда Расіі. Ён быў сфарміраваны па выніках праведзенага ў мінулыя выхадныя чэмпіянату Расіі.
Акрамя Аліны Загітавай, алімпійскай чэмпіёнкі 2018 года і пераможцы чэмпіянату Еўропы — 2018, на спаборніцтвы ў жаночым адзіночным катанні заяўлены Станіслава Канстанцінава і Соф'я Самадурава.
У мужчынскім адзіночным катанні Расію ў Мінску будуць прадстаўляць: Максім Коўтун — сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету 2015 і 2017 гадоў у камандных спаборніцтвах, сярэбраны прызёр чэмпіянатаў Еўропы 2015 і 2017 гадоў у асабістым заліку, Міхаіл Каляда — сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў — 2018 года ў камандных спаборніцтвах, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2018 года ў асабістым заліку, а таксама Аляксандр Самарын.
У спаборніцтвах спартыўных пар: Яўгенія Тараносава і Уладзімір Марозаў — сярэбраныя прызёры Алімпійскіх гульняў у камандных спаборніцтвах, сярэбраныя прызёры чэмпіянату свету 2018 года ў асабістым заліку, Наталля Забіяка і Аляксандр Энберт — сярэбраныя прызёры Алімпійскіх гульняў 2018 года ў камандных спаборніцтвах, бронзавыя прызёры чэмпіянату Еўропы 2018 года ў асабістым заліку, а таксама Аляксандра Бойкава і Дзмітрый Казлоўскі.
У танцах на лёдзе: Вікторыя Сініцына і Мікіта Кацалапаў — сярэбраныя прызёры фіналу Гран-пры — 2018 у Канадзе, Аляксандра Сцяпанава і Іван Букін — бронзавыя прызёры чэмпіянату Еўропы — 2018, а таксама Соф'я Еўдакімава і Ягор Базін.
Беларусь на чэмпіянаце Еўропы будуць прадстаўляць Якаў Зянько (мужчынскае адзіночнае катанне), а таксама Ганна Кублікова і Юрый Гуліцкі (танцы на лёдзе). Поўны спіс удзельнікаў чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні на каньках у Мінску будзе абвешчаны 31 снежня. Нагадаем, турнір стартуе 23 студзеня, калі адбудзецца цырымонія адкрыцця.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/figurnae-katanne