zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Сёння Аляксандр Лукашэнка з рабочым візітам наведае Расію

  • 29.12.2018 00:34
    • Аўтар:
    • Вольга Мядзведзева [1]
  • Палітыка [2], Прэзідэнт [3]

Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. У Маскве прэзідэнты дзвюх краін прадоўжаць размову па актуальных пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва, якія бакі падрабязна абмеркавалі ў розных фарматах на сустрэчы ў Крамлі 25 снежня.


Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін заявілі [4] тады аб магчымасці дасягнення дамоўленасцяў па праблемных пытаннях у беларуска-расійскіх адносінах. Перамовы доўжыліся каля чатырох гадзін, прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант ацаніла іх як канструктыўныя. «Прэзідэнты абмеркавалі ўвесь спектр
пытанняў нашага агульнага парадку дня. Пры ацэнцы ў цэлым гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў першую чаргу як адназначна пазітыўны момант быў адзначаны рост тавараабароту. Сярод іншых найбольш актуальных тэм былі і цэнаўтварэнне на газ, работа беларускага нафтаперапрацоўчага сектара ва ўмовах падатковага манеўру, які праводзіцца Расіяй, пастаўкі нашых прадуктаў харчавання на расійскі рынак. Як вынік — пазіцыі збліжаныя па ўсіх пытаннях», — пракаментавала [5] яна БелТА.

Акрамя таго, прэзідэнты прааналізавалі дамоўленасці ў рамках Саюзнай дзяржавы, іх рэалізацыю. Тады кіраўнікі дзяржаў пагадзіліся з неабходнасцю да Новага года правесці яшчэ адну сустрэчу для прыняцця рашэнняў, якія не церпяць адкладання.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Тэгі:
  • Аляксандр Лукашэнка [6]
  • Уладзімір Пуцін [7]
  • Беларусь [8]
  • Расія [9]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2021 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/volga-myadzvedzeva
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] http://zviazda.by/be/news/20181225/1545724171-lukashenka-nakiravausya-u-maskvu-na-peramovy-z-pucinym
[5] http://zviazda.by/be/news/20181225/1545763683-kirauniki-belarusi-i-rasii-sustrenucca-yashche-raz-da-novaga-goda
[6] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[7] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin
[8] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[9] https://zviazda.by/be/tags/rasiya