Напярэдадні Новага года ў магілёўскім парку Падміколле як ніколі шмат народу. І гэта не дзіва.
Нядаўна тут была створана ледзяная рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Больш за дзесяць тон лёду было перапрацавана, каб зрабіць сапраўдную зімовую казку. Скульптуры жывёл, сані, вялізны трон і нават дом з ільду – усе гэта прываблівае маленькіх магіляўчан.
Акрамя ледзяных скульптур, не меншую цікавасць дзяцей выклікаюць і сапраўдныя жывёлы. У парку можна пакатацца як на поні з вослікам, так і на санках, запрэжаных коньмі. А калі надыходзіць вечар, ледзяная рэзідэнцыя магілеўскага Дзеда Мароза робіцца месцам сутрэч закаханых.
Андрэй Сазонаў
фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/andrey-sazonau
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/novy-god
[4] https://zviazda.by/be/tags/magilyou