«Грамадзяне краін Еўразійскага эканамічнага саюза з 1 студзеня могуць бяспошлінна ўвозіць у ЕАЭС тавары для асабістага карыстання на суму, не большую за 500 еўра, вага якіх не перавышае 25 кілаграмаў. Да гэтага норма бяспошліннага ўвозу складала 1500 еўра і 50 кілаграмаў.
У адпаведнасці з Мытным кодэксам ЕАЭС, краіны — удзельніцы саюза маюць права толькі рабіць больш жорсткімі нормы бяспошліннага ўвозу на нацыянальным узроўні. Абмежаванні па бяспошлінным увозе тавараў да 500 еўра не закрануць звычайных турыстаў: беларусы з ліку звычайных турыстаў пры бязмытным увозе не дасягаюць «паталка» ўстаноўленых лімітаў. Тут ніякіх пытанняў не было і не будзе».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert