Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на мінулым тыдні падпісаў Указ № 500 «Аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні».
Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара. Дакументам дадзена права самазанятым фізічным асобам, якія ажыццяўляюць непрадпрымальніцкую дзейнасць, удзельнічаць у дзяржаўным сацыяльным страхаванні. Змяняецца таксама парадак выплаты ўзносаў у дзяржаўны пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва для індывідуальных прадпрымальнікаў, натарыусаў і адвакатаў.
Зараз унёскі будуць выплачвацца імі толькі за перыяд фактычнага ажыццяўлення сваёй дзейнасці з атрыманнем даходу. Указ рэгулюе таксама пытанні забеспячэння правоў і гарантый у галіне дзяржаўнага сацыяльнага страхавання асоб, якія працуюць у замежных арганізацыях на тэрыторыі Беларусі, і грамадзян, якія апраўданыя судом і крымінальны пераслед супраць якіх спынены. Акрамя таго, дакументам скарэктаваны асобныя нормы заканадаўчых актаў з улікам правапрымяняльнай практыкі, а таксама ў мэтах прывядзення іх у адпаведнасць са зменамі ў заканадаўстве.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/fsan