Работнікам і ветэранам сістэмы органаў і арганізацый сацыяльнай абароны
Паважаныя таварышы!
Сардэчна віншую вас са знамянальнай датай — 100-годдзем сістэмы органаў па працы і сацыяльнай абароне.
Вы з'яўляецеся надзейным партнёрам дзяржавы ў пабудове справядлівага грамадства, заснаванага на прынцыпах добрага, уважлівага і клапатлівага стаўлення да людзей, абараняеце інтарэсы практычна кожнага чалавека.
Ваша дастойная праца, накіраваная на падтрымку ветэранаў, пажылых людзей, людзей з абмежаванымі магчымасцямі, сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, заслугоўвае ўвагі і прызнання.
Дзякую вам за прафесіяналізм, імкненне і гатоўнасць працягнуць руку дапамогі чалавеку ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[3] https://zviazda.by/be/tags/sacyyalnaya-abarona