Напярэдадні прыгожага свята Нараджэння Хрыстовага ў Магілёве ўшанавалі журналістаў рэспубліканскіх і абласных СМІ. У цёплай сардэчнай абстаноўцы прагучалі віншаванні ад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага, адбыўся невялічкі канцэрт і цырымонія ўзнагароджвання.
— СМІ фарміруюць сёння інфармацыйную прастору. Таму трэба быць вялікім прафесіяналам, каб рабіць гэта дакладна і аб'ектыўна, — падкрэсліў Уладзімір Даманеўскі.
Губернатар таксама адзначыў, што для ўлады супрацоўніцтва з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі з'яўляецца неад'емнай часткай работы. Ён пажадаў журналістам і надалей заставацца неабыякавымі і сумленнымі, а таксама павіншаваў з надыходзячым святам. Сярод тых, каго адзначыў кіраўнік вобласці, і спецыяльны карэспандэнт газеты «Звязда» па Магілёўскай вобласці Нэлі Зігуля. У падзячным лісце гаворыцца, што фарміраваць імідж Магілёўскай вобласці і ствараць у грамадстве аб'ектыўнае меркаванне пра яе на старонках адной з галоўных і аўтарытэтных крыніц інфармацыі рэспублікі газеты «Звязда» — гэта вельмі вялікая адказнасць.
Ул. інф.
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/medyya