Гэта мяркуецца зрабіць да 2035 года.
Кітай мяркуе да 2035 года пабудаваць 216 новых аэрапортаў і стварыць некалькі рэгіянальных транспартных вузлоў. Пра гэта паведаміла ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі Кітая (CAAC), перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". [3]
Згодна з дакументам аб развіцці грамадзянскай авіяцыі, апублікаваным CAAC, па стане на канец кастрычніка ў Кітаі налічвалася 234 грамадзянскія аэрапорты, і іх колькасць плануецца павялічыць да 450 да 2035 года. Чвэрць глабальнага попыту на пасажырскі транспарт да гэтага часу будзе прыходзіцца на Кітай, які перасягне па адпаведным паказчыку ЗША і ператворыцца ў найбуйнейшы рынак паветраных пасажырскіх перавозак у свеце, адзначаецца ў дакуменце.
У ім таксама гаворыцца, што аэрапорты сусветнага класа будуць пабудаваны ў дэльце ракі Янцзы, у рэгіёне Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй, у рэгіёне "Вялікага заліва" Гуандун-Сянган-Аамэнь, а таксама ў гарадскім кластары Чунцын-Чэнду. Паводле інфармацыі ўпраўлення, у 2017 годзе кітайскія аэрапорты абслужылі 552 млн пасажыраў, і, па прагнозе, да 2020-га гэтая лічба ўзрасце да 720 млн чалавек.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya