У Кітаі зафіксаваны самы вялікі ў свеце аб'ём фінансавання ў гэтым сектары.
У апошні час у сферы штучнага інтэлекту (ШІ) Кітая быў зафіксаваны імклівы рост, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Як адзначыла намеснік дырэктара Інстытута інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР Чжан Сюэлі, паводле інфармацыі на верасень 2018 года ў свеце налічвалася 5159 прадпрыемстваў, занятых у сектары ШІ, мацерыковы Кітай размясціўся на другім месцы з 1122 кампаніямі. Пекін з 445 прадпрыемствамі стаў горадам з найбольшай у свеце колькасцю кампаній у гэтай галіне.
"У першай палове 2018 года глабальны маштаб фінансавання ў індустрыі ШІ дасягнуў $43,5 млрд. Гэты аб'ём у КНР склаў $31,7 млрд. -- больш ¾ ад сусветнага паказчыка. Дадзеныя лічбы сведчаць аб тым, што інвестыцыі і фінансаванне ў сферы штучнага інтэлекту ў Кітаі не памяншаюцца", - заявіла Чжан Сюэлі.
Яна таксама дадала, што цяпер у індустрыі ШІ па-ранейшаму назіраецца структура перавернутага трохкутніка -- больш прадпрыемстваў, якія ўжываюць тэхналогіі, менш тых, якія займаюцца распрацоўкай і даследаваннямі. "Менавіта такую тэндэнцыю нам неабходна як мага хутчэй змяніць", - падкрэсліла яна. Што тычыцца чыпаў на базе штучнага інтэлекту, нягледзячы на распрацоўку і выпуск прадукцыі кітайскімі вытворцамі, яны ўсё ж не могуць пахіснуць статус міжнародных гігантаў у гэтай сферы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya