У Кітаі створаны камітэт па этычнай ацэнцы анлайн-гульняў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Гэта было зроблена для таго, каб гульні адпавядалі кодэксу этыкі. Такім чынам улады маюць намер забяспечыць грамадскасць здаровымі забаўляльнымі прадуктамі і абараніць падлеткаў ад негатыўнага ўплыву анлайн-гульняў.
Дадзены камітэт знаходзіцца ў Пекіне і складаецца з экспертаў па анлайн-гульням і даследчыкаў з урадавых органаў, галіновых структур і сродкаў масавай інфармацыі. Камітэт будзе адказны за ацэнку кантэнту анлайн-гульняў, які можа стаць прычынай сацыяльных праблем і ўжо стаў прадметам рознагалоссяў.
Камітэт забяспечыць структуры, якія рэгулююць анлайн-гульні, рэкамендацыямі ў частцы распрацоўкі адпаведнай палітыкі, а таксама будзе садзейнічаць таму, каб кампаніі, якія займаюцца распрацоўкай анлайн-гульняў, узялі на сябе сацыяльную адказнасць і выконвалі сацыяльную этыку.
У Кітаі назіраецца маштабны рост рынка анлайн-гульняў, памер якога ў мінулым годзе дасягнуў 235,5 млрд юаняў (каля 34,3 млрд долараў). Гэтая дынамічная галіна, тым не менш, стала прычынай шэрагу сацыяльных праблем, такіх, як негатыўнае ўздзеянне непажаданага кантэнту і гульнявая залежнасць, якая летась была ўключаная Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя ў спіс псіхічных расстройстваў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya