Па зарашэнні Сі Цзіньпіна.
Па запрашэнні старшыні КНР Сі Цзіньпіна старшыня Дзяржсавета КНДР Кім Чэн Ын з 7 па 10 студзеня знаходзіцца ў Кітаі з візітам. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік аддзела міжнародных сувязяў ЦК КПК, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Паездка Кім Чэн Ына ў Кітай праходзіць на фоне перамоваў па арганізацыі новай сустрэчы паміж лідарамі Паўночнай Карэі і ЗША. Менавіта Пекін адыграе ролю вядучага пасярэдніка ў гэтых перамовах. Як вядома, у мінулым годзе паўночнакарэйскі лідар тройчы прыязджаў у Кітай. На гэты раз у паездцы яго суправаджаюць высокапастаўленыя чыноўнікі, у тым ліку кіраўнікі МЗС і Мінабароны КНДР, а таксама асобы, адказныя за перамоўны працэс з ЗША.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya