Цырымонія адбылася ў Далянскім політэхнічным універсітэце.
“Супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай у адукацыйнай сферы з'яўляецца для нас адным з прыярытэтных кірункаў, — падкрэсліў, адкрываючы мерапрыемства, міністр адукацыі Ігар КАРПЕНКА. -- Мы зацікаўлены ў далейшым пашырэнні беларуска-кітайскіх кантактаў, паступальным нарошчванні міжуніверсітэцкага супрацоўніцтва, узаемадзеянні паміж дзвюма дзяржавамі ў галіне сумеснай падрыхтоўкі кадраў. Але галоўнае — у Год адукацыі Беларусі ў Кітаі мы хацелі б адкрыць нашу краіну для прадстаўнікоў кітайскіх навучальных устаноў і грамадзян Кітая, пазнаёміць іх з гасцінным беларускім народам, культурай, гісторыяй і, вядома, з сістэмай адукацыі Беларусі”.
Ігар Карпенка паведаміў, што ў 2019 годзе будзе рэалізоўвацца праграма адукацыйнага турызму “Адукацыйная карта Беларусі ", у ходзе якой запланавана правядзенне азнаямленчых тураў для грамадзян, прадстаўнікоў кансалтынгавых кампаній, спецыялізаваных сродкаў масавай інфармацыі Кітая у беларускія ўстановы адукацыі. Будуць арганізаваны маладзёжныя і студэнцкія абмены, праведзены ўзаемныя прэзентацыі адукацыйных магчымасцей Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі.
У Беларусі на нацыянальным адукацыйным партале будзе створаны інфармацыйна-навучальны сегмент з матэрыяламі аб сістэме адукацыі і культуры Кітая, матэрыяламі для вывучэння кітайскай мовы, вынікамі даследаванняў аб развіцці беларуска-кітайскіх адносін.
Плануецца таксама правядзенне форумаў, фестываляў, канферэнцый, семінараў, прысвечаных культуры і гісторыі Беларусі і Кітая, летніх школ для студэнтаў і школьнікаў, іншых мерапрыемстваў, якія спрыяюць узаемнай пазнавальнасці нашых сістэм адукацыі і актывізацыі ўзаемадзеяння дзвюх краін у сферы адукацыі.
Зараз у Кітаі знаходзіцца дэлегацыя Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у якую ўвайшлі рэктары вядучых ВНУ краіны. Праграма іх візіту — вельмі шырокая і разнастайная: у яго рамках пройдзе навуковая канферэнцыі на тэму "Пытанні і перспектывы развіцця беларуска-кітайскіх адносін у сферы адукацыі" , міністр адукацыі Ігар Карпенка правядзе брыфінг для СМІ Кітайскай Народнай Рэспублікі, запланавана таксама наведванне дэлегацыяй БДУ Упраўлення КНР па справах выдання і распаўсюджвання літаратуры на замежных мовах і Пекінскага універсітэта.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/u-svece
[5] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/kitay