Федэральныя ўлады ЗША праводзяць праверкі ў дачыненні да шэрагу украінцаў, якія прысутнічалі на інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта паведаміла газета The New York Times [1].
Па звестках яе крыніц, на інаўгурацыю Трампа, якая адбылася 20 студзеня 2017 года, прыбылі "дзясяткі ўкраінскіх палітычных дзеячоў і бізнэсмэнаў". Некаторыя з іх, як сцвярджае выданне, сустракаліся з "уплывовымі рэспубліканцамі, членамі кангрэса і блізкімі саюзнікамі прэзідэнта Трампа". Некаторыя з гэтых украінцаў, як гаворыцца ў артыкуле, нібыта маглі "сімпатызаваць Маскве" і выказваць гатоўнасць выступіць пасярэднікамі з мэтай нармалізацыі адносін паміж Кіевам і Масквой і зняцця антырасійскіх санкцый.
Гэта, па дадзеных газеты, зацікавіла падначаленых спецпрокурора ЗША Роберта Мюлера, які вядзе разбор у сувязі з магчымым умяшаннем РФ у амерыканскія выбары, а таксама федэральных пракурораў. Следчыя, у прыватнасці, усталёўваюць, як некаторыя з украінцаў прыбылі ў ЗША, а таксама хто запрасіў іх на інаўгурацыю Трампа.
Спецслужбы ЗША інкрымінуюць Расіі ўмяшальніцтва ў амерыканскі выбарчы працэс у 2016 годзе. Расследаваннем гэтых спробаў уплыву, якія нібыта мелі месца, займаецца ўжо больш за год Мюлер. Трамп і яго памочнікі неаднаразова адхілялі падазрэнні ў якіх-небудзь неправамерных кантактах з афіцыйнымі асобамі РФ у перыяд выбарчай кампаніі. Масква таксама шмат разоў адхіляла сцвярджэнні аб спробах паўплываць на ход выбараў у ЗША.
Спасылкі
[1] https://www.nytimes.com/
[2] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybary-prezidenta-zsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/ukraincy