Маршрутка з пасажырамі апынулася ў кювеце ў Навагрудскім раёне. Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Аварыя адбылася ўвечары 10 студзеня. Мікрааўтобус, які рухаўся па маршруце Гродна-Навагрудак, на закругленні дарогі ля вёскі Макрэц з'ехаў у кювет. Аўтамабіль упёрся ў насаджэнні непадалёк ад дарогі.
У Дзяржаўтаінспекцыі рэгіёну адзначылі, што ў выніку аварыі ніхто не пацярпеў. Але цяжарную пасажырку маршруткі медыкі абследуюць дадаткова.
Усе акалічнасці ДТЗ высвятляюцца.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz