У Беларусі за мінулыя суткі зарэгістравана больш за 260 выпадкаў галалёдных і халадовых траўмаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя.
У Гродне да медыкаў звярнуліся больш за 30 чалавек, у Брэсце - 42, Віцебску - 57, Мінскай вобласці - 38, Магілёве - 19, Гомелі - 32, Мінску - 43.
Усяго ў Беларусі за перыяд з 26 лістапада 2018 года па 11 студзеня ва ўстановы аховы здароўя звярнуліся 11 тыс. 729 чалавек з галалёднымі і халадовымі траўмамі. Галалёдныя траўмы атрымалі 11 493 чалавекі, халадовыя - 236. З іх шпіталізаваны 1 414 чалавек, астатнія атрымалі дапамогу амбулаторна.
У канцы лістапада пачаліся перыяды ўстойлівага галалёду.
Як адзначаюць траўматолагі, звароты з нагоды падзенняў на вуліцы рэгіструюцца круглы год, з надыходам галалёду колькасць зваротаў ўзрастае.
minzdrav.gov.by [1]
Спасылкі
[1] http://minzdrav.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/galalyod
[3] https://zviazda.by/be/tags/trauma