Курс на пашырэнне стратэгічнага ўзаемадзеяння Расіі з Беларуссю не падлягае сумненню. Аб гэтым заявіла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава, паведамляе БЕЛТА [1].
"Беларусь - наш надзейны саюзнік, партнёр, - сказала Марыя Захарава. - Курс на пашырэнне стратэгічнага ўзаемадзеяння з Мінскам не падлягае сумненню, гэта замацавана, у прыватнасці, у канцэпцыі расійскай знешняй палітыкі".
На яе думку, існуюць магчымасці для павышэння эфектыўнасці Саюзнай дзяржавы і менавіта з гэтай мэтай створана спецыяльная беларуска-расійская рабочая група.
"Што ж датычыцца канкрэтных пытанняў, якія былі закрануты Прэзідэнтам Беларусі (пастаўкі сельгаспрадукцыі, падатковы манеўр, аўтамабільныя перавозкі і шмат іншага), - па іх вядзецца дыялог па лініі профільных ведамстваў", - дадала Марыя Захарава.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya