12 студзеня ў 10.00 у культурна-спартыўным комплексе “Мінск-Арэна” валанцёры БРСМ “Добрае Сэрца” акажуць садзейнічанне ў арганізацыі 3-га адкрытага міжнароднага турніру па ушу “Турнір Першага маладзіка”.
У мерапрыемстве прымуць удзел 190 чалавек з 13 каманд Латвіі, Расіі і Беларусі.
У 12.00 пройдзе ўрачыстае адкрыццё турніру з удзелам прадстаўнікоў Федэрацыі Ушу ў Рэспубліцы Беларусь і прадстаўнікоў Мінскай абласной арганізацыі БРСМ, якая з’яўляецца партнёрам мерапрыемства.
Каля 20 валанцёраў БРСМ руху “Добрае Сэрца” з Навапольскага каледжа Мінскага раёна акажуць дапамогу ў правядзенні ўрачыстага адкрыцця турніру, цырымоніі ўзнагароджання, акажуць дапамогу на дзяжурства на трыбунах, пры рэгістрацыі і ў распранальнях, а таксама стануць каардынатарамі і суправаджаючымі каманд.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brsm