Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў снежні 2018 года па параўнанні з лістападам 2018 года склаў 100,8%, са снежнем 2017 году - 105,6%, паведамілі БЕЛТА [1] ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Мэтавы параметр па інфляцыі на 2018 год - не больш за 6%.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключаў змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у снежні 2018 года па параўнанні з лістападам 2018 года склаў 100,3%, са снежнем 2017-га - 104,8%.
Харчовыя тавары ў снежні падаражэлі на 1,2% у параўнанні з лістападам 2018 года і на 5,7% у параўнанні са снежнем 2017 года. Цэны на нехарчовыя тавары знізіліся на 0,1% у параўнанні з лістападам 2018 года і выраслі на 3,8% у параўнанні са снежнем 2017-га.
Індэкс спажывецкіх цэн на паслугі ў снежні склаў 101,2% да лістапада 2018 года і 108,1% да снежня 2017-га.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/inflyacyya