Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да галоўнага рэдактара аддзела tut.by. Пра гэта праінфармаваў афіцыйны прадстаўнік нагляднага ведамства Дзмітрый Брылёў.
Ён удакладніў:
- Генеральная пракуратура накіравала ў Мінскі гарадскі суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу па абвінавачванні галоўнага рэдактара аддзела інтэрнэт-рэсурсу tut.by у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса (бяздзейнасць службовай асобы).
Па выніках вывучэння справы ўстаноўлена, што абвінавачанне выстаўлена абгрунтавана і пацвярджаецца сукупнасцю сабраных падчас папярэдняга расследавання доказаў. Мера стрымання пакінутая ранейшай - падпіска аб нявыездзе і належных паводзінах.
Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці галоўнага следчага ўпраўлення СК.
sb.by [1]
Спасылкі
[1] https://www.sb.by/articles/v-sud-napravleno-delo-v-otnoshenii-glavnogo-redaktora-otdela-tut-by.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet