Украінскі форвард беларускага паходжання Арцём Мілеўскі вярнуўся ў брэсцкае "Дынама". Кантракт разлічаны да канца 2020 года, піша "Прэсбол" [1].
Адзначым, што раней АБФФ забараніла "Дынама-Брэст" ажыццяўляць трансферы - рэгістраваць футбалістаў.
Мілеўскі, якому сёння, 12 студзеня спаўняецца 34 гады, у сезонах 2017-2018 ужо выступаў за "Дынама-Брэст". Таксама ў актыве Арцёма выступы за кіеўскае "Дынама", турэцкі "Газіянтэпспар", харвацкія "Хайдук" і "Спліт", румынскі "Канкорд", расійскі "Тосна" і венгерскую "Кішварду".
"У складзе нацыянальнай зборнай Украіны Мілеўскі правёў 50 гульняў, забіў 8 мячоў і стаў чвэрцьфіналістам чэмпіянату свету 2006 года", - паведамляе афіцыйны сайт "Дынама".
Спасылкі
[1] https://www.pressball.by/news/football/316114
[2] https://zviazda.by/be/tags/dynama-brest