Французскія ўлады ўдакладнілі інфармацыю аб пацярпелых у выніку выбуху ў булачнай ў цэнтры Парыжа. Паведамляецца, што загінулі двое пажарных.
Яшчэ 47 чалавек пацярпелі, 10 з іх - сур'ёзна, цытуе французскую пракуратуру Франс прэс. Адзначаецца, што першапачатковая інфармацыя пра чатырох загінулых была няправільнай.
Магутны выбух прагрымеў [1] у суботу раніцай у булачнай на вуліцы Рю-дэ-Трэвіз. З-за выбуху ў бліжэйшых дамах разбіліся вокны, пачаўся пажар.
ВВС [2]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20190112/1547283649-u-paryzhy-pragrymeu-mocny-vybuh
[2] https://www.bbc.com/russian/news-46849734
[3] https://zviazda.by/be/tags/paryzh
[4] https://zviazda.by/be/tags/vybuh