Карыстаюцца сістэмай Alipay.
Сістэму мабільных плацяжоў Alipay выкарыстоўваюць 900 млн чалавек па ўсім свеце, сведчаць дадзеныя аператара дадзенай сістэмы, кампаніі Ant Financial (даччыная структура Alibaba Group), перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”. [3]
Колькасць актыўных карыстальнікаў Alipay ў Кітаі склала больш за 700 млн чалавек, пры гэтым 70 працэнтаў з іх выкарыстоўваюць тры паслугі, якія прадстаўляюцца Alipay, адзначаецца ў справаздачы Alibaba.
Больш за 40 млн невялікіх крамаў і прадаўцоў у Кітаі падтрымліваюць фармат аплаты праз QR-код Alipay. Гарадскія жыхары таксама могуць карыстацца больш чым 100 паслугамі ў такіх галінах, як сацыяльнае забеспячэнне, транспарт і грамадзянскія справы.
З 2007 года, калі кампанія Alipay пачала пашырэнне бізнесу на глабальным рынку, яна прадаставіла паслугі па мабільных плацяжах 870 млн карыстальнікам па ўсім свеце.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya