Яе аўтарам з'яўляецца выкладчык кафедры глебазнаўства і зямельных інфармацыйных сістэм геаграфічнага факультэта Аляксей Сазонаў.
Распрацоўка прызначана для выкарыстання ў сельскай гаспадарцы, правядзення навуковых даследаванняў і ацэнкі кошту земляў.
Геаінфармацыйная сістэма (ГІС) складаецца з базы дадзеных лічбавых карт глебавага покрыва Беларусі і ўключае шэраг інструментаў для іх аўтаматызаванага аналізу. У прыватнасці, выконваецца дакладны разлік плошчы, перыметра межаў зямельнага ўчастка, комплексна аналізуецца структура глебавага покрыва. Ацэньваецца якасць сельскагаспадарчых земляў, што можна выкарыстоўваць пры прагназаванні ступені іх ўраджайнасці.
Пакуль цалкам апрацаваны і прааналізаваныя тэматычныя карты 22 адміністрацыйных раёнаў Мінскай вобласці ў маштабе 1:10 000. У хуткім часе завершыцца аналіз тэрыторыі яшчэ двух абласцей. У даследаванні выкарыстоўваюцца дадзеныя зямельна-інфармацыйнай сістэмы Беларусі, што дазваляе ГІС улічваць рэгіянальныя асаблівасці аграландшафтаў.
Практычная значнасць распрацоўкі пацверджана двума актамі аб укараненні ў вучэбны працэс БДУ і ў вытворчы працэс Інстытута глебазнаўства і аграхіміі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdu