У БДУ абвешчаны прыём заявак на ўдзел у XVI Міжнародным фестывалі студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар —2019”.
Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар” праводзіцца штогод, пачынаючы з 2004-га, з мэтай аб'яднання таленавітай і актыўнай моладзі з усяго свету. За гэты час яго ўдзельнікамі сталі студэнцкія тэатральныя калектывы больш чым з 45 краін. Ён з'яўляецца адзіным у Беларусі Міжнародным фестывалем студэнцкіх тэатраў і адным з самых вядомых ва Усходняй Еўропе.
Мінулы сезон юбілейнага “Тэатральнага куфара” сабраў больш за 250 артыстаў з 12 краін: Беларусі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Ізраіля, Ірана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Узбекістана і Харватыі.
Прыём заявак будзе весціся да 1 сакавіка ўключна. Запоўніць анкету, тэхнічную карту, пагадненне, а таксама даведацца аб правілах фестывалю і ўмовах удзелу ў ім можна тут [1].
У гэтым годзе спектаклі гледачы ўбачаць з 18 па 25 лістапада.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] http://www.theatre-fest.bsu.by/rus/news.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/teatralny-kufar