З 28 студзеня па 1 лютага Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка прыводзіць 54-ы інтэрнацыянальны Зорны паход па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа.
Ён праводзіцца штогод з 1966 года і сёлета прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзевяць атрадаў агульнай колькасцю больш за 300 чалавек наведаюць раёны Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.
Удзельнік паходу правядуць мітынгі і ўскладуць памятныя карзіны да мемарыяльных комплексаў, брацкіх магіл салдат і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, сустрэнуцца з ветэранамі вайны і працы, акажуць ім шэфскую дапамогу. Таксама яны наведаюць установы адукацыі, дзе правядуць прафарыентацыйныя сустрэчы са старшакласнікамі м выступяць з канцэртамі, арганізуюць майстар-класы, спартыўныя мерапрыемствы.
У паходзе прымуць удзел студэнты БДПУ з Беларусі, Туркменістана, Расіі і Кітая. Разам са студэнтамі і выкладчыкамі БДПУ ў паход таксама адправяцца студэнты і выкладчыкі Бакінскага славянскага ўніверсітэта (Азербайджан), Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М. Гумілёва (Казахстан), Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта (Расія), Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі (Узбекістан).
Мітынг, прысвечаны старту 54-га інтэрнацыянальнага Зорнага паходу адбудзецца 28 студзеня ў музейна-паркавым комплексе “Перамога” каля памятнага знака ў гонар грамадзян усіх нацыянальнасцяў, якія вызвалялі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (пр. Пераможцаў, 8). У мерапрыемстве прыме ўдзел міністр адукацыі нашай краіны Ігар Карпенка, прадстаўнікі пасольстваў Азербайджана, Казахстана, Расіі, Туркменістана, Узбекістана і Беларусі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zorny-pahod-0