Праўленне Беларускай натарыяльнай палаты ўстанавіла даты правядзення рэспубліканскіх акцый па бясплатным кансультаванні грамадзян і прадстаўнікоў бізнесу ў 2019 годзе, паведаміў БЕЛТА [1] памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Артур Стрэх.
Такія мерапрыемствы традыцыйна прымеркаваны да дзяржаўных свят і іншых памятных дат краіны. Звярнуцца да натарыуса і атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні можна будзе 15 сакавіка (акцыя прымеркавана да Дня Канстытуцыі Беларусі), 4 мая (да святкавання Дня Перамогі), 2 ліпеня (да святкавання Дня Незалежнасці і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў). Бясплатныя кансультацыі таксама пройдуць 14 кастрычніка (акцыя прысвечана Дню маці ў Беларусі) і 29 лістапада (прымеркавана да Дня юрыста).
- У час маючых адбыцца мерапрыемстваў спецыялісты дадуць бясплатныя кансультацыі па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, у тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомай маёмасцісці, ажыццяўлення выканаўчых надпісаў.
- Мерапрыемствы перш за ўсё накіраваны на забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і дасведчанасці насельніцтва. Штогод у час такіх акцый натарыусы бясплатна кансультуюць амаль 15 тыс.
- Поўны спіс натарыяльных кантор і бюро, а таксама час іх работы можна ўдакладніць на сайце [2] Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле "Знайсці натарыуса".
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] http://belnotary.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/nataryus