Міжведамасная рабочая група па арганізацыі сумеснай работы з Сусветным банкам для падрыхтоўкі дакумента "Дарожная карта структурных рэформ у Рэспубліцы Беларусь" створана распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса ад 11 студзеня 2019 года нумар 8р. Яе кіраўніком назначаны намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч, паведамляе [1] сайт урада.
Па выніках сумеснай работы з Сусветным банкам рабочай групе неабходна ўнесці ў Савет Міністраў падрыхтаваны дакумент "Дарожная карта структурных рэформ у Рэспубліцы Беларусь".
Рабочая група можа пры неабходнасці прыцягваць да работы па падрыхтоўцы дакумента кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, іншых арганізацый са згоды іх кіраўнікоў.
Арганізацыйным забеспячэннем дзейнасці рабочай групы будзе займацца Міністэрства эканомікі.
Спасылкі
[1] http://www.government.by/ru/content/8528
[2] https://zviazda.by/be/tags/reformy
[3] https://zviazda.by/be/tags/susvetny-bank
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-ministrau
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ekanomiki