Валерый Валадзько і Максім Асташонак (на фота) у складзе брыгады муляраў Жодзінскага «Будаўнічага ўпраўлення 161» узводзяць жылы шматкватэрны дом у суседнім Лагойску. Не першы год гэтыя будаўнікі працуюць разам, сталі класнымі спецыялістамі, дзеляць камандзіровачныя вахты. Мужчынам прыходзіцца працаваць на вышыні і ў самых розных умовах надвор'я, іх не палохаюць завіруха і мароз.
Анатоль КЛЯШЧУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya