Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (N31 ВТА) выйшла ў трэці круг "Australian Open" (прызавы фонд - 62 500 000 долараў). У другім раундзе спаборніцтваў яна ў двух сэтах перайграла саперніцу з Эстоніі Анэт Кантавэйт (20) - 6: 3, 6: 3, піша pressball.by [1].
Сасновіч (Беларусь, 31) - Кантавэйт (Эстонія, 20) - 6: 3, 6: 3
Наступнай саперніцай беларускі стане расіянка Анастасія Паўлючэнкава, якая абыграла галандку Кікі Бёртэнс.
Спасылкі
[1] https://www.pressball.by/news/tennis/316447
[2] https://zviazda.by/be/tags/tenis
[3] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandra-sasnovich