У 2018 годзе ў сталіцы працаўладкаваліся 9 727 грамадзян, з іх 3 987 беспрацоўных, паведамілі агенцтву "Мінск-Навіны" [1] ў аддзеле рынку працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
- Субсідыі на арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці атрымалі 153 чалавекі. Яшчэ 596 мінчан накіраваны на навучанне па запатрабаваных прафесіях, - адзначыла начальнік аддзела Святлана Лявончык.
Пасадзейнічаць у працаўладкаванні беспрацоўных грамадзян гатовыя не толькі ў службе занятасці, але і ў пастаянна дзеючых камісіях па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва, арганізаваных у кожнай раённай адміністрацыі. Усіх зацікаўленых чакаюць у аддзелах абслугоўвання грамадзян, размешчаных па адрасах: вул. Я. Коласа, 69 (тэл. 351-24-70), пр. Любімава, 14 (тэл. 201-89-45), вул. Шчарбакова, 32 (тэл. 245-69-13).
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minuvshem-godu-cherez-sluzhbu-zanyatosti-nashli-rabotu-pochti-10-tyis-zhiteley-stolitsyi/
[2] https://zviazda.by/be/tags/praca
[3] https://zviazda.by/be/tags/pracauladkavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/pracadauca