Беларусы могуць анлайн разлічыць плацяжы за ЖКП па новых тарыфах, якія пачалі дзейнічаць з 1 студзеня гэтага года. Зрабіць гэта можна на партале камунальнай пісьменнасці [1] на спецыяльным калькулятары камунальных паслуг.
Для пачатку трэба выбраць рэгіён, у якім жывяце, затым - перыяд разліку. Трэба таксама пазначыць плошчу жылля, колькасць зарэгістраваных, лік ільготнікаў, калі такія маюцца. Таксама трэба адзначыць, ці ёсць у доме ліфт (пазначыць паверх), а ў кватэры - лічыльнік вады. Спатрэбіцца таксама пазначыць расход вады.
Анлайн-калькулятар падлічвае кошт тэхабслугоўвання, капрамонту, тэхабслугоўвання ліфта, водазабеспячэння і каналізацыі, санітарнага ўтрымання дапаможных памяшканняў, электраэнергіі, якая выкарыстоўваецца на працу ліфта і асвятленне дапаможных памяшканняў.
Пры гэтым анлайн-калькулятар не падлічвае выдаткі на ацяпленне.
Нагадаем, раней улады вызначыліся з лімітамі дапушчальных тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2019 г. Пасля гэтага аблвыканкамы і Мінгарвыканкам павінны зацвердзіць новыя тарыфы на ЖКП на наступны год. Але тарыфы не павінны быць вышэй гранічна дапушчальных, якія зацвердзіў прэзідэнт. Да прыкладу, тарыфы на цеплазабеспячэнне і капрамонт усталявалі на гэты год у межах гранічна дапушчальных.
Да прыкладу, тарыф на цеплазабеспячэнне (ацяпленне і абаграванне вады) вырасце з 1 чэрвеня да 18,4831 рубля за 1 Гкал. Да гэтага часу гранічны тарыф будзе ранейшым - 16,9259 рубля за 1 Гкал. Тарыф на капрамонт жылога дома вырас з 1 студзеня да 0,1001 рубля за 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання (раней - 0,0953 рубля).
Спасылкі
[1] http://gkx.by/kalkulyator
[2] https://zviazda.by/be/tags/zhyllyova-kamunalnyya-taryfy
[3] https://zviazda.by/be/tags/taryfy
[4] https://zviazda.by/be/tags/taryfy-na-zhkp
[5] https://zviazda.by/be/tags/kalkulyatar