Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Рэспублікі Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам, які будзе знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам. Аб гэтым БЕЛТА [1] паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Перагаворы пройдуць у Палацы Незалежнасці ў вузкім і пашыраным складах. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё палітычных і гандлёва-эканамічных кантактаў, перспектыўныя напрамкі для ўмацавання двухбаковага ўзаемадзеяння, перш за ўсё ў сферы гандлю і інвестыцый, рэалізацыі сумесных праектаў.
Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне шэрага міжнародных дакументаў.
Афіцыйны візіт Прэзідэнта Зімбабвэ прадугледжвае змястоўную дзелавую праграму, яго сустрэчу з прадстаўнікамі беларускага бізнесу.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-17-janvarja-provedet-peregovory-s-prezidentom-zimbabve-mnangagvoj-332863-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[4] https://zviazda.by/be/tags/zimbabve