Міжнароднае радыё “Беларусь” для інфармацыйнай падтрымкі ХХVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу падрыхтуе цыкл перадач на беларускай, рускай і англійскай мовах, якія прагучаць у эфіры і будуць размешчаны на сайце радыё “Беларусь”.
Пра адметнасці сёлетняй выставы журналісту Навуму Гальпяровічу расказаў міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч. Таксама госцем студыі стаў перакладчык з Бангладэш Музахідул Іслам, які распавёў пра аднаго з найбольш вядомых паэтаў сваёй краіны, чые вершы нядаўна вышлі ў перакладзе на беларускую.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/litaratura
[3] https://zviazda.by/be/tags/radyyo-belarus