Пачаўся афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы. У аэрапорце высокага госця сустракалі кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі Віктар Шэйман і намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, перадае [1] БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з Эмерсанам Мнангагвам 17 студзеня. Сустрэча пройдзе ў Палацы Незалежнасці. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё палітычных і гандлёва-эканамічных кантактаў, перспектыўныя напрамкі для ўмацавання двухбаковага ўзаемадзеяння, перш за ўсё ў сферы гандлю і інвестыцый, рэалізацыі сумесных праектаў. Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне шэрага міжнародных дакументаў.
Афіцыйны візіт Прэзідэнта Зімбабвэ прадугледжвае змястоўную дзелавую праграму, яго сустрэчу з прадстаўнікамі беларускага бізнесу.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/prezident-zimbabve-pribyl-s-ofitsialnym-vizitom-v-belarus-332918-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zimbabve