Трагедыя адбылася ў раёне вёскі Застарынне ў Бешанковіцкім раёне.
Як паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама, 42-гадовы ўладальнік снегахода і яго знаёмы каталіся па заснежаным полі. У нейкі момант снегаход занесла ў меліярацыйны канал. У выніку ўдару аб руль кіроўца атрымаў сур'ёзныя траўмы і памёр на месцы. Пасажыр снегахода таксама пацярпеў, яго даставілі ў хірургічнае аддзяленне Бешанковіцкай ЦРБ.
Сяргей КУЛАКОЎ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-kulakou
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne