У Віцебску 17 студзеня раніцай у раёне моста «Металістаў» рэйсавы аўтобус «МАЗ» здзейсніў наезд на бетонную агароджу, паведамляе [1] УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Рухаючыся па маршруце нумар 26 «Ціраспаль - Руба», кіроўца 1961 года нараджэння пры спуску з маста «Металістаў» убачыў наперадзе тэхніку па ўборцы снегу. Пры тармажэнні аўтобус занесла на сустрэчную паласу і адбылося сутыкненне з агароджай. У аўтобусе знаходзілася каля 20 пасажыраў, з якіх ніхто не пацярпеў. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://vk.com/wall-132441486_7199
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz