Суд Цэнтральнага раёна Мінска пачаў разгляд крымінальнай справы аб карупцыі ў сістэме Міністэрства лясной гаспадаркі, перадае [1] БЕЛТА.
Перад судом паўсталі 15 абвінавачаных. Сярод іх былыя службовыя асобы сістэмы Міністэрства лясной гаспадаркі і прадпрымальнікі. У залежнасці ад здзейсненага злачынства, іх дзеянні кваліфікаваныя як хабарніцтва, ухіленне ад выплаты падаткаў, ухіленне ад выплаты мытных плацяжоў.
- Як паведамлялася, злачынная схема заключалася ў тым, што высакаякасныя піламатэрыялы пад выглядам нізкагатунковай сыравіны, фактычна дроў, праз пасрэдніцкія фірмы прадаваліся за мяжу, у асноўным у краіны Балтыі. Адтуль піламатэрыялы прадавалася ў іншыя дзяржавы па цэнах, адпаведных прадукцыі высокай якасці. Такса была ўсталноўлена ў памеры ад двух да пяці еўра за адзін кубаметр піламатэрыялаў. Усяго за год такім чынам за мяжу сыходзіла 36 тыс. кубоў.
- Злачынную схему экспарту высакаякасных піламатэрыялаў пад выглядам нізкагатунковай сыравіны раскрыў КДБ. У студзені 2018 году затрыманым са здабыткам адзін з кіраўнікоў лесагаспадарчай галіны ў Віцебскай вобласці. Хабар яму перадаваў прадпрымальнік, былая службовая асоба Міністэрства лясной гаспадаркі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/sud-po-delu-o-korruptsii-v-sisteme-minleshoza-nachalsja-v-minske-333001-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minlyasgas