Тут будуць дзяжурыць работнікі Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах, а таксама міліцыі, МНС, хуткай дапамогі.
На карце [1] адзначаны толькі спецыяльна абсталяваныя месцы, на якіх будуць працаваць ратавальнікі і медыцынскія работнікі. Там спецыялісты дадуць усю неабходную інфармацыю перад пагружэннем у ваду, а ў выпадку надзвычайных сітуацый – аператыўна акажуць дапамогу. Пры націсканні на “кропку” карыстальнік зможа ўбачыць дакладную лакацыю. Інфармацыя для карты прадастаўлена Рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб’яднаннем “Беларускае таварыства ратавання на водах”. Паглядзець карту можна на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Для зручнасці гэта рэкамендавана рабіць на камп’ютары ці планшэце.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://map.mchs.gov.by/?osvod&_ga=2.68137553.197668230.1547716561-259600558.1526651887
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns