Мінскі школьнік асуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі за спробу забойства бацькі. Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда.
Судом Ленінскага раёна Мінска 14-гадовы навучэнец адной са сталічных школ сёння прызнаны вінаватым у замаху на забойства бацькі. Паводле ч.1 арт. 14 і ч.1 арт. 139 КК, яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 6 гадоў з адбываннем пакарання ў выхаваўчай калоніі.
Прысуд суда ў законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
Па дадзеных следства, паміж 14-гадовым хлопчыкам і яго 52-гадовым бацькам на працягу некалькіх гадоў развіваўся канфлікт. 24 верасня школьнік нанёс мужчыну некалькі удараў нажом. Бацька аказаў супраціў, змог выбіць нож і звярнуўся ў хуткую дапамогу. З цяжкімі траўмамі ён быў шпіталізаваны. У гэты ж дзень падлетак быў затрыманы.
Раней непаўнагадовы да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Згодна з вынікамі комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, праведзенай спецыялістамі ДКСЭ, падлетак не знаходзіўся ў стане афекту і мог усведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/minskij-shkolnik-prigovoren-k-6-godam-lishenija-svobody-za-napadenie-na-ottsa-s-nozhom-333024-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[3] https://zviazda.by/be/tags/zlachynstva