Удзень ратавальнікам паступіла паведамленне пра пах гары ў будынку гандлёва-адміністрацыйнага цэнтра па вуліцы Вялікі Гасцінец у Маладзечна.
Кал падраздзяленні МНС прыбылі на месца, высветлілася, што ў адным з офісаў на трэцім паверсе адбылося кароткае замыканне без наступнага гарэння.
Да прыезду ратавальнікаў адміністрацыя аб’екта запусціла сістэму светагукавога і моўнага апавяшчэння аб пажары. Затым былі эвакуіраваны 125 чалавек, сярд якіх былі як работнікі, так і наведвальнікі цэнтра.
Пацярпелых няма, інфармуюць у МНС. Прычына здарэння ўстанаўліваецца. Версія, што разглядаецца, -- парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (высокія пераходныя супраціўленні ў месцы падключэння разеткі).
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mns