У Мінску кіроўца таксі падазраецца ў суценёрстве - ён прапаноўваў паслугі путаны сваім кліентам.
«Дзелавыя» адносіны паміж 50-гадовым мужчынам і 30-гадовай дзяўчынай доўжыліся аж да студзеня бягучага года», - паведамілі ў Следчым камітэце.
Па дадзеных СК, кіроўца таксі пазнаёміўся з дзяўчынай, якая фігуруе ў справе, у ліпені 2015 года. Высветліўшы, што яна аказвае інтымныя паслугі, прадпрымальны таксіст прапанаваў ёй супрацоўніцтва. Дзяўчына аддавала таксісту 50 долараў за кожнага кліента.
Праводзіцца расследаванне. Дзеянні падазраванага кваліфікаваныя па ч.1 арт. 171 Крымінальнага кодэкса.
sb.by [1]
Спасылкі
[1] https://www.sb.by/articles/v-minske-rassleduyut-ugolovnoe-delo-v-otnoshenii-taksista-sutenera.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/taksi