Часовае закрыццё руху пад пуцеправодам МКАД з вуліцы Ф. Скарыны і чыгункай Мінск — Орша вымусіла перавозчыкаў унесці змены ў работу пасажырскага транспарту 19, 20 студзеня.
Так, па інфармацыі ДУ "Сталічны транспарт і сувязь", участак з вуліцы Купрэвіча на вуліцу Ф. Скарыны закрыюць у абодвух напрамках. Таму аўтобусы маршрутаў №145АС і 64А паедуць ад станцыі метро "Маскоўская" да прыпыначнага пункта "РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі" праз праспект Незалежнасці, вуліцы Філімонава, Ф. Скарыны ў абодвух напрамках. Гэтыя маршруты будуць часова перайменаваны ў №145АС "Тубдыспансер — РНПЦ неўралогіі" і 64А "Макаёнка -- РНПЦ неўралогіі" адпаведна.
Рух аўтобусаў маршрута №34 будзе арганізаваны ў напрамку завулка Ліпкаўскага без зменаў, а ад пасёлка Ліпкі транспарт паедзе па МКАД, праспекту Незалежнасці і далей па маршруце. На гэтым участку будуць прыпынкі "РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі" па МКАД (за скрыжаваннем з вуліцай Купрэвіча), "Ст. м. Барысаўскі Тракт", "Ст. м. Усход". Часовы маршрут будзе насіць назву №34А "ДС Каліноўскага — зав. Ліпкаўскі".
Аўтобусы №1280-ТК накіруюцца з боку ДС “Уручча-4” па вуліцах Астрашыцкай, Старынаўскай, Нікіфарава, Русіянава, Купрэвіча, МКАД, праспекту Незалежнасці і далей па маршруце; а ў напрамку ДС “Уручча-4” — па праспекту Незалежнасці, вуліцах Русіянава, Нікіфарава, Старынаўскай, Астрашыцкай.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/autobusny-ruh
[2] https://zviazda.by/be/tags/autobusnyya-marshruty
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsktrans