У Гомелі ад атручвання невядомымі медыцынскімі прэпаратамі памерла 17-гадовая дзяўчына. Яна пакінула перадсмяротную запіску на двух лістах.
Цела памерлай было выяўлена ў яе дома 15 студзеня. Побач знойдзена перадсмяротнае пасланне. Паведамляецца, што ў апошнія дні дзяўчына занадта крытычна адносілася да сябе, пра што ведалі яе блізкія і спецыялісты.
Па факце смерці гамяльчанкі заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 145 КК Рэспублікі Беларусь (давядзенне да самагубства). Следства высвятляе абставіны, якія маглі прывесці да смяротнага зыходу, і вывучаюць працу спецыялістаў розных службаў, да якіх раней магла звяртацца па дапамогу дзяўчына.
minsknews.by [1]
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-gomele-17-letnyaya-devushka-umerla-ot-priema-neizvestnyih-preparatov-ostaviv-zapisku-na-dvuh-listah/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[3] https://zviazda.by/be/tags/samagubstva-0