Рашэннем райсавета дэпутатаў на мінулай сесіі зацвердзілі адпаведную інструкцыю. Згодна з ёй, арганізатары конкурсу будуць штогод вызначаць найлепшы сельсавет і старасту па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва.
Конкурс заснаваны дзеля таго, каб павысіць ролю сельскіх Саветаў дэпутатаў, органаў тэрытарыяльнага грамадскага кіравання ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння людзей, сацыяльна-эканамічным развіцці адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, актывізацыі работы па заахвочванні насельніцтва ў вырашэнні пытанняў, якія маюць мясцовае грамадскае значэнне. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе сельсаветы і старасты Піншчыны. Вынікі будуць падводзіць штогод да 10 лютага года, які ідзе за справаздачным.
Якія будуць крытэрыі для вызначэння пераможцаў?
Згодна з зацверджанай інструкцыяй, па сельскіх Саветах у залік будуць ісці такія фактары, як выкананне мерапрыемстваў у межах дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця, камунальна-бытавога і сацыяльна-культурнага абслугоўвання насельніцтва на адпаведнай тэрыторыі, выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў, інфармацыйнае забеспячэнне насельніцтва па месцы жыхарства, добраўпарадкаванне населеных пунктаў і аб'ектаў вытворчага і сацыяльна-бытавога прызначэння, уключэнне ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых зямельных участкаў. Акрамя таго, важкае значэнне будзе мець дэмаграфічнае становішча, стварэнне рабочых месцаў, прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў, прыцягненне насельніцтва да аховы грамадскага правапарадку, развіццё культурна-масавай і спартыўна-аздараўленчай работы і іншыя фактары.
Што датычыцца вызначэння найлепшых старастаў у раёне, то крытэрыямі ацэнкі іх работы будуць развіццё грамадскага руху па добраўпарадкаванні і падтрыманні ў чысціні населеных пунктаў, вуліц, дамоў, двароў, пад'ездаў, арганізацыя работы па забеспячэнні паўнаты і своечасовасці аплаты насельніцтвам жыллёва-камунальных паслуг, удзел у разглядзе зваротаў грамадзян, прыцягненне насельніцтва да аховы грамадскага парадку. Між іншым, пры падвядзенні вынікаў будзе прымацца ў разлік і выхаваўчая работа з дзецьмі і падлеткамі па месцы жыхарства, і арганізацыя культурных мерапрыемстваў, свят вёскі, і ўдзел у прапагандзе здаровага ладу жыцця, і іншыя крытэрыі.
Падводзіць вынікі конкурсу будуць па пяцібальнай сістэме, ацэньваць крытэрыі — у залежнасці ад выканання кожнага з іх па найбольшай колькасці набраных балаў.
Найлепшы сельсавет у раёне атрымае за перамогу 40 базавых велічынь, стараста — 5 базавых. Дарэчы, сярод старастаў вызначаць не толькі пераможцу, але і прызёраў: за другое месца гарантавана 4 базавыя, за трэцяе — 3 базавыя велічыні.
Узнагароджванне прадугледжана ва ўрачыстай абстаноўцы адпаведнымі дыпломамі, якія найлепшым сельсаветам і старастам уручыць старшыня мясцовага райсавета дэпутатаў.
Вольга АНУФРЫЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/pinski-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/selsavet
[5] https://zviazda.by/be/tags/starasta
[6] https://zviazda.by/be/tags/peramoga