У Мінску праваахоўнікі затрымалі раней судзімых жыхароў горада, якія здзейснілі крадзеж з царквы.
Міліцыянеры ўстанавілі, што 34-гадовы і 42-гадовы мужчыны падзараблялі падсобнымі рабочымі ў адной са сталічных цэркваў. Прасачыўшы за вартаўніком, яны выкралі тумбачку, у якой ён захоўваў 3.300 долараў, 250 еўра і 300 рублёў. Тумбачку зламыснікі ўскрылі і пакінулі на вуліцы, а грошы падзялілі напалову. Адзін з фігурантаў з'ехаў да сваёй знаёмай у Віцебск, дзе і быў затрыманы аператыўнікамі. Другі зламыснік быў затрыманы на вакзале, паспеўшы выдаткаваць 200 долараў, паведамілі ў Партызанскім РУУС г. Мінска.
У дачыненні да фігурантаў за крадзеж заведзена крымінальная справа, ім можа быць прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/carkva
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh